Перайсьці да зьместу

Гарадзенскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзенскі раён

(Гродзенскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Горадня
Найбольшы горад Горадня
Іншыя буйныя гарады Скідзель
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Валерый Уладзіміравіч Хелскі[d]
Насельніцтва (2018) 49 803[1]
Шчыльнасьць 19,2 чал./км²
Плошча 2,59 тыс.[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 139 м[3]
Месцазнаходжаньне Гарадзенскага раёну
Гарадзенскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15
Паштовыя індэксы 231 7хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гарадзе́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,59 тыс. км²[2]. Насельніцтва на 2018 год — 49 803 чалавекі[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Горадня.

Гарадзенскі раён мяжуе зь Бераставіцкім, Шчучынскім і Мастоўскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на захадзе з Польшчай, на поўначы зь Летувой.

Фармаваньне тэрыторыі раёну

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадзенскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР.

У склад раёну пры стварэньні ўвайшлі наступныя тэрыторыі занятай у верасьні 1939 году Польскай Рэспублікі: Верцялішкаўская, Лаская, Горніцкая, часткі Індурскай і Госкай гмінаў Гарадзенскага павету, Кузьніцкая і частка Адэльскай воласьці Сакольскага павету[4].

Першапачатковая тэрыторыя раёну складала 1032,3 км² з насельніцтвам у 52 502 чалавекі[4].

У лістападзе 1940 году была далучаная частка скасаванага Парэцкага раёну.

У 1941—1944 гадах тэрыторыя раёну занятая нацысцкай Нямеччынай і ўключана непасрэдна ў Райх (правінцыя Ўсходняя Прусія).

У верасьні 1944 году ў сувязі зь перадачай Беласточчыны ў склад ПНР раён быў уключаны ў склад навастворанай Гарадзенскай вобласьці БССР, а частка раёну адыйшла да ПНР. У 1946 годзе падчас удакладненьня дзяржаўнай мяжы СССР і ПНР са складу раёну на карысьць ПНР дадаткова перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[5].

У сувязі з палітыкай узбуйненьня раёнаў у БССР да раёну была далучаная тэрыторыя Сапоцкінскага раёну (скасаваны 10 сакавіка 1959 году) і частка Скідзельскага раёну (скасаваны 25 сьнежня 1962 году).

На ўсходзе раёну месьціцца заказьнік «Азёры».

Значную частку раёну займае Нёманская нізіна, на захадзе — Гарадзенскае ўзвышша. Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 100—170 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 247 м (каля в. Капцёўка).

На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады цагляных глінаў, торфу, сылікатных пяскоў, крэйды, пяскова-жвіровага матэрыялу, бузаў.

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,1 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 596 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 199 дзён.

Працякаюць рэкі Нёман з прытокамі Сьвіслач, Ласосна, Чорная Ганча, Котра. Аўгустоўскі канал злучае раку Нёман з ракой Бобра (басэйн ракі Вісла). На тэрыторыі раёну разьмешчаныя азёры: Белае, Рыбніца, Малочнае, Кальніца, Вяроўскае.

Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя.

Пад лесам каля 32% тэрыторыі раёну (буйныя масівы — Гарадзенская пушча на паўночным усходзе ды Аўгустоўская пушча на паўночным захадзе), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя і яловыя лясы. Агульная плошча балотаў займае 2,5% плошчы раёну (балотныя масівы Сьвятое, Масткі-Нівішча, Закрэўшчына). На тэрыторыі раёну разьмешчаныя заказьнікі: ляндшафтавы — Азёры, біялягічныя — Гожаўскі і Сапоцкінскі.

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 54 525 чалавек[6] (перапіс). У тым ліку: места Скідзель — 10 869 чал.; мястэчка Сапоцкін — 1231 чал.; мескае насельніцтва — 12 100 чал.; сельскае — 42 425 чал.[6]; 2016 год — 49 954 чалавекі[7]; 2017 год — 49 987 чалавек[8]; 2018 год — 49 803 чалавекі[1]

Нацыянальны склад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2009 году[9]:

У раёне дзейнічаюць 46 рэлігійных супольнасьцяў, якія зарэгістравалі свае Статуты: 25 рымска-каталіцкіх, 17 праваслаўных. У месьце Скідзель дзейнічаюць: супольнасьць царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, царква Хрысьціянаў Адвэнтыстаў Сёмага Дня, мусульманская рэлігійная супольнасьць, Новаапостальская рэлігійная супольнасьць. У прыходах раёну працуюць 18 ксяндзоў, 10 зь іх грамадзяне Рэспублікі Польшча, 12 праваслаўных сьвятароў. На тэрыторыі раёну знаходзіцца 40 культавых будынкаў.[10]

У раёне 23 сярэднія, 20 базавых, 6 пачатковых школаў, 11 музычных школаў, 26 дашкольных установаў, 41 клюб, 49 бібліятэкаў, 55 больнічных установаў, 2 санаторыі, ПТВ-199, 2 санаторныя школы, дзіцяча-спартовая школа.

Гаспадарчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 117 тыс. га, зь іх асушаных 20,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля (буйнарагатая жывёліна, сьвінагадоўля, конегадоўля), вырошчаюць буракі, збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу. Агародніцтва.

Прадпрыемствы: харчовая (Скідзельскі цукровы камбінат, вытворчасьць мясных і агароднінных кансэрваў, алею, сыру, крухмалу), дрэваапрацоўчай прамысловасьці (мэбля, піламатэрыялы, сталярныя вырабы), паліўнай прамысловасьці (торфабрыкет), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (кафля і жалезабэтонныя вырабы).

На тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Вільня — Горадня — Беласток (Польшча), Горадня — Масты, аўтадарогі ад Горадні на Беласток, Друскенікі (Летува), Астрыну, Ліду, Вялікую Бераставіцу, Ваўкавыск.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну разьмешчана беларуская частка помніка гідратэхнічнага будаўніцтва — Аўгустоўскага канала.

Помнікі архітэктуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Адамавічы (1854—1875).
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Адэльск (XVIII ст.).
  • Царква Сьв. Духа ў в. Азёры (1866).
  • Сядзібна-паркавы комплекс Тукалаў у в. Белыя Балаты (XIX ст.).
  • Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Верцялішкі (1854).
  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Галавачы (1881).
  • Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Галынка (1870—1891).
  • Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў в. Гожа (1862—1865).
  • Капліца Сьв. Роха ў в. Грандзічы (1908).
  • Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Жыдомля (1743).
  • Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса і Сьв. Язэпа ў в. Занявічы (1917).
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Зарачанка (1937).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Індура (1815).
  • Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Індура (1881).
  • Сынагога ў в. Індура (XVIII—XIX стагодзьдзі).
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі і Сьв. Андрэя Баболі ў в. Казловічы (1817).
  • Царква Праабражэньня Гасподняга ў в. Камотаў (1846).
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Капцёўка (1936—1939).
  • Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Капцёўка (1891).
  • Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Кашубінцы (1750).
  • Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Квасоўка (1856—1872)
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Лаша (1862).
  • Сядзібна-паркавы комплекс у в. Лікаўка (XIX ст.).
  • Млын у Луцкаўляны (канец ХІХ ст.).
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Мількаўшчына (1904).
  • Касьцёл Сьв. Юр’я ў в. Новая Руда (1938).
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Падлабеньне (1882).
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Парэчча (1904—1906).
  • Царква Маці Божай Казанскай у в. Парэчча (1901).
  • Касьцёл Зьвеставаньня Паньне Марыі ў в. Перстунь (1848).
  • Касьцёл Маці Божай Шкаплернай у в. Прывалка (1919).
  • Капліца ў в. Русота (XIX ст.).
  • Капліца-пахавальня Ю. Дзяконскай у мястэчку Сапоцкін (1858).
  • Капліца-пахавальня Ю. Гурскага ў мястэчку Сапоцкін (1873).
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў мястэчку Сапоцкін (канец XVIII ст.)
  • Касьцёл Перамяненьня Пана ў в. Селіванаўцы (1865—1867).
  • Касьцёл Сьв. Язэпа ў месьце Скідзель (1870).
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў месьце Скідзель (1851).
  • Сядзіба ў в. Сьвіслач (канец ХІХ ст.).
  • Капліца Божай Міласэрнасьці ў в. Сьвяцак (пачатак ХХ ст.).
  • Палацава-паркавы комплекс Валовічаў у в. Сьвяцак (XVIII—XIX стагодзьдзі)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ а б З матэрыялаў раянавання заходніх абласцей БССР // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 114
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 20
  6. ^ а б Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Конфессии // Гродненский райисполком
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993. — 431 с.: іл. ISBN 5-85700-084-Х.
  • Гродненский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гарадзенскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў